Мэта на 2025/2026 навучальны год:
- стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.
Задачы на 2025/2026 навучальны год:
- прадоўжыць работу па ўдасканаленні якасці дашкольнай адукацыі;
- ствараць умовы для забеспячэння стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на ўсіх узроўнях навучання праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, фарміраванне функцыянальнай граматнасці, сістэмную арганізацыйна-метадычную работу па падрыхтоўцы вучняў да выніковай атэстацыі, выпускных і цэнтралізаваных экзаменаў;
- удасканальваць сістэму работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы высокаматываваных і адораных навучэнцаў, забеспячэнне іх асобаснай і сацыяльнай самарэалізацыі;
- ствараць умовы для прафесійнага росту педагогаў на аснове рэалізацыі сучасных мадэляў, формаў і ролевых пазіцый настаўніцкай дзейнасці з выкарыстаннем эфектыўных сучасных сродкаў;
- удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- удасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання, фарміраванне лідарскіх якасцей і камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў шляхам узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых, маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, стварэння ўмоў для развіцця вучнёўскага самакіравання;
- павышаць узровень культуры інфармацыйнай бяспекі і бяспечных паводзін навучэнцаў у навакольнай рэчаіснасці праз прафілактыку траўматызму, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганду здаровага ладу жыцця.